У дзень роднай мовы класны кіраўнік гімназіі г.Клецка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Жанна Аляксандраўна Макрэцкая запрасіла сваіх выхаванцаў у літаратурную гасцёўню, дзе разам з дзецьмі яны гаварылі пра прыгажосць і непаўторнасць матчынай мовы.
“У вянок роднаму слову” гімназісты паклалі свае веды і эрудыцыю. Паэтычныя радкі, мудрыя здабыткі са скарбонкі народнай творчасці, віктарыны і конкурсы – гэта тыя сродкі, з дапамогай якіх маладое пакаленне прадэманстравала свае пачуцці і адносіны да нацыянальнай культуры і роднай мовы.
Юнакі і дзяўчаты добра ведаюць і шануюць беларускае слова, а значыць, у роднай мовы ёсць будучае!
ДНП.
Отправить комментарий