Сейчас загружается

Заастравячане далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае”

У памяць аб тых, хто загінуў і тых, хто не вярнуўся з вайны, у знак удзячнасці пакаленню пераможцаў, 9 мая, у дзень Вялікай Перамогі, па добрай традыцыі, заастравячане далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Беларусь памятае".

У святочнай калоне дваццаць пяць жыхароў аграгарадка з пачуццём гонару і выкананага абавязку перад тымі, хто змагаўся за наша мірнае жыццё, пранеслі па галоўнай вуліцы партрэты сваіх родных і блізкіх людзей - удзельнікаў ВАВ.

Прынялі ўдзел у шэсці прадстаўнікі ўсіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі сельскага Савета. Пачэснае месца ў калоне было адведзена малалетняму вязню, сведку тых жудасных падзей - Іосіфу Марчыку.

Калона прайшла да брацкай магілы, дзе адбыўся мітынг "Быць дастойным вялікай Перамогі". Працягам святкаванне Дня Перамогі стала канцэртная праграма.

ДНП.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили