Сейчас загружается

Пра сланечнік, хату бацькоў і іншае спявалі на гарадской плошчы ўдзельнікі гурта “ДРАЗДЫ”

 

Саліста гурта  “Дразды” Віталя Карпанава беларусы добра ведаюць, бо яго хіт “Хата бацькоў” часта гучыць на ўсіх радыё станцыях, а таксама ў асабістых музычных фанатэках аматараў добрай песні. Гэта і не дзіўна, бо Віталь у сваіх творах адлюстроўвае ўсю прыгажосць і мілагучнасць роднага краю і мовы, таму яны ўспрымаюцца лёгка і прыемна хвалююць сэрца.

Выступленне гурта “ДРАЗДЫ” 3-га ліпеня ў райцэнтры – цудоўны падарунак кляччанам. Людзі падпявалі артыстам знаёмыя песні, гучна апладыравалі новым творам Віталя Карпанава – таленавітага паэта і выканаўцы, музыкантам калектыва, іх сапраўднай любові да роднага краю, якою яны дзеляцца са сваімі слухачамі.

– Я ўпэўнена, што  “Хату бацькоў” спявае сёння ўся наша краіна, – падзялілася пад уражаннем канцэртнай праграмы адна з глядачак. – У нашай машыне гэта песня гучыць кожны раз, калі на выхадныя спяшаемся ў вёску, дзе жывуць, дзякуй Богу, яшчэ бабуля і дзядуля нашых дзетак, дзе сцены хаты, у якой я сама нарадзілася і вырасла,  суцяшаюць і надаюць сілы.

Беларускія матывы, любоў да вёскі і бацькоў не могуць не кранаць самыя патаемныя струны душы чалавека. Таму песні “Драздоў” сапраўды нам надзвычай блізкія. І на гэтай душэўнай і неверагодна прыгожай ноце завяршыліся канцэртныя праграмы, прысвечаныя вялікаму святу, якое адзначала ўся наша краіна 3-га ліпеня.

Валянціна СЯНКЕВІЧ.

Фото аўтара.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили