Праз два дні нашай роднай Мінскай вобласці споўніцца 85 гадоў. За гэты перыяд змянілася не адно пакаленне беларусаў, кожны з якіх унёс часцінку сваёй працы у станаўленне і развіццё Мінскага рэгіёна. Жыццё без Радзімы і веры немагчымы. І таму мы цвёрда ведаем адно: не забыць нам пах кветак, салодкі водар бэзу і язміну, не згубіць смак вады роднага калодзежа. Яны быццам вяртаюць нас да жыцця ў летнюю спёку, у перыяд адчаю і смугі. Вяртаюць туды, дзе пяюць жаўрукі і трапечацца жыта ў полі.
13 студеня у аг.Даматканавічы адбылося святочнае мерапрыемства прысвечанае юбілею Мінскай вобласці. Цеплыя словы віншавання ад мясцовай улады, цудоўны канцэрт Даматканавіцкай школы і Дома культуры не пакінуў нікога абыякавым.
Напярэдадні юбілея Мінскай вобласці я жадаю усім міра, шчасця і дабрабыту. Моцнага здороуя, энэргіі і жыццёвых сіл вам, паважаныя землякі! Роднай Міншчыне пажадаю, хай Анёл беражэ цябе, каб ты ніколі не ведала смутку і болю, цвіла і красавалася на радасць нам – дзецям тваім. Нізкі дачэрні паклон, шчасця табе, мая Мінская вобласць!
Наталля Бурак.
Отправить комментарий