Сейчас загружается

Асцярожна – не спаліце хлеў!

 

У вёсцы пажар! Навіна разляцелася па падворкам у лічаныя хвіліны! Збегліся на дапамогу гаспадарам нават з самых далёкіх дамоў. Суседзі, родзічы, ды проста аднавяскоўцы яшчэ да прыезду выратавальнікаў стараліся справіцца з агнём самастойна. Падраздзяленні МНС прыехалі праз некалькі хвілін, хутка патушылі пажар… Аднак ад хлява засталіся адны сцены. Гаспадыня, выціраючы хусцінкай вочы, усё прычытала, а суседка супакойвала сяброўку ды прыгаворвала: “Добра, што на хату не перакінулася… Новы адбудуеце, але ж парасятак шкада!.. Казала ж вам – асцярожна – не спаліце хлеў!”

Як высвятлілася пазней, гаспадар выкарыстоўваў магутную лямпу для абагрэву маленькіх парасят. Пры гэтым не прадпрыняў ніякіх мераў засцярогі: вакол было шмат саломы, самаробная лямпа размяшчалася блізка да падлогі, драўляныя канструкцыі побач з электрапрыборам, правады былі ў скрутцы, выкарыстоўваўся электрычны падаўжальнік. Гаспадар рэгулярна назіраў за жывёламі, нават ноччу прачынаўся, каб паглядзець, ці ўсё добра. І ўсё было добра – да пары, да часу… А ў гэты злашчасны дзень бяда ўсё ж здарылася: ад высокай тэмпературы адбылоя ўзгаранне саломы, драўляных перагародак, потым успыхнуў бензін і загарэўся ўвесь хлеў. Жывёлы загінулі. Гаспадарчы будынак знішчаны…

Такіх выпадкаў у гаспадарчых будынках можна пазбегнуць, калі заўсёды выконваць правілы пажарнай бяспекі: сачыце за спраўнасцю электрычных сетак і прыбораў, не захоўвайце лёгкаўзгаральныя вадкасці паблізу да крыніц цяпла, не выкарыстоўвайце для абагрэву дамашніх жывёл магутныя лямпы без плафонаў, а таксама самаробныя электрапрыборы і падаўжальнікі!

Калі здарыўся пажар – тэрмінова выклікайце МНС па нумары 101 або 112! Беражыце сябе і сваю маёмасць ад парушальнай стыхіі!

 

Отправить комментарий