Сейчас загружается

Кляччанін напісаў верш-прысвячэнне жанчынам

Жаночыя рукі!
Аляксандр Дылеўскі

Да любой работы спраўныя

Рукі вашы слаўныя.

Усё кіпіць, усё квітнее,

Нават робат так не ўмее.

Працавітыя бы пчолкі,

Валакуць – бы мураўі,

Усё ў хатнюю скарбонку,

Усё для роднае сям’і.

Не баяцца мазалёў,

Потам гартаваныя.

Яны не любяць гультаёў,

Рукі Славай званыя.

Нават крошкі прыбяруць,

Дадаткуюць і памножаць,

Да капейкі зберагуць

Усё, што мае гожасць.

Калі пойдуць на растраты,

Дык яны глабальныя:

Упрыгожацца “пенаты”

І справы персанальныя.

Калі звараць яны страву –

Бы нашэптаны прыправы.

Хоць звычайнае кладуць,

Усе хваляць, як ядуць.

Умеюць рукі палячыць,

Праявіць знахарства.

Яны чуюць, дзе баліць,

Ведаюць лякарства.

Абажаюць рукі чуласць,

Ды яшчэ сардэчнасць,
Зневажаюць яны злосць,
А даруюць – шчодрасць.

Рашаюць хітрыя задачкі

Мудрэй за кампьютар.

Для складанага хайтэку

Маюць энергетыку.

Знаюць густы і манеры

У дамашнім інтэр’еры,

Укараняюць самабыт

У пакаёвы каларыт.

Вокам душэўнай цеплыні

Глядзіць люстэрка чысціні.

Каб пылінку дзе знайсці

Трэба прэсінг правясці.

Чаму рукі ўсё могуць?

Бо яны ў нас мужныя.

Чаму рукі ўсё ўмеюць?

Бо яны – мудрыя.

Рукі розумам бяруць,
Эканомяць сілу.

Як на справу зазірнуць,

Стане сэрцу міла.

Усё жывое пазайздросціць

Знакамітай прыгажосці.

Умеюць рукі працаваць,

Трэба рукі – цалаваць.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили