Рудко Ірына Васільеўна, агр.Морач
Сястра Хатыні…
Мы кожны год успамінаем тую дату,
Якая стала ракавой для вёскі Колкі.
Такое здарылася гора, а не свята…
Надоўга сціх дзіцячы голас звонкі.
Надоўга лес засумаваў па грыбніках.
У адно імгненне ўсё асірацела.
Павіс у шэрым небе змрок і жах.
Вайна на чорных крылах прыляцела.
Людзей знішчалі не міргнуўшы вокам,
І ворагчалавечы твар губляў.
Хлявы з людзьмі гарэлі ўсе навокал,
Але народ наш доблесна стаяў.
Такіх сясцёр, як Колкі, у Хатыні
Па Беларусі не пералічыць.
Яны для нас цяпер усе святыні,
Якімі будзем вечна даражыць.
Яны напамінаюць нам маўкліва,
Што кожны з нас павінен шанаваць
Той мір, які для многіх ужо дзіва.
Каб было што нашчадкам перадаць!
21.03.2023.
Отправить комментарий