Напярэдадні Дня памяці і смутку ў аздараўленчым лагеры «Нача-Клецк» прайшла патрыятычная акцыя «Рэха вайны».
Навуковы супрацоўнік музея гісторыі Клеччыны Ганна Байрашэўская паведаміла пра франтавы лёс землякоў, паказала фатаграфіі герояў, відэаматэрыялы, прысвечаныя гэтым падзеям.
Перад выхаванцамі выступіў старшыня Клецкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Ігар Шафран.
‒Трэба памятаць аб сваім абавязку і патрыятызме, імкнуцца згуртаваць нацыю. Кожны грамадзянін нашай краіны павінен і абавязаны абараняць сваю родную зямлю, якая нам дасталася ад продкаў, і мы самі павінны вырашаць свой лёс.
Дзеці задавалі шмат пытанняў, цікавіліся ўзнагародамі выступоўца, які з задавальненнем аб іх расказаў.
Менавіта жывыя зносіны даюць магчымасць дзецям ведаць гісторыю сваёй Радзімы, вучыцца павазе да старэйшага пакалення, прымаць рашэнні і выкарыстоўваць вопыт у сваім будучым жыцці.
Святлана РАЛЬЦЭВІЧ.
Фота аўтара.
Отправить комментарий