У Дзень моладзі і студэнцтва у горадзе Клецку на плошчы Маякоўскага адбылася канцэртна–віншавальная праграма “Наш час, моладзь!”
З віншаваннямі да прысутных звярнулася Бранавіцкая Вольга Мікалаеўна, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі.
У сваім выступленні Вольга Мікалаеўна павіншавала ўсіх прысутных са святам і адзначыла, што моладзь Клеччыны сапраўды яркая, актыўная, гуллівая і самая-самая найлепшая:
—Вы даказваеце гэта кожную хвіліну, кожную секунду сваёй смеласцю, яркасцю. Запамятайце заўсёды: ў маладосці няма ўзросту! Маладосць – гэта стан душы! І таму сёння ўсе вы тут, на гэтай плошчы, аб̕ яднаны агульным святам, якое мае назву Дзень моладзі!
Бранавіцкая В.М. звярнулася з ўдзячнасцю да тых, хто вырашыў прыняць ўдзел у конкурснай праграме “АвтоЛеди”. Прагучала думка, што незалежна ад іх узросту, ўсе кляччанкі разумніцы. А гледачы шоў, группы падтрымкі, балельшчыкі, таксама заслугоўваюць асаблівай павагі.
Затым вядучыя канцэртнай праграмы запрасілі на сцэну пераможцаў і прызёраў раённага турслёту сярод каманд працоўных калектываў Клецкага раёна.
(1 месца - «Без варыянтаў», 2 –« Крыначка», 3 - «Метэор»)
Пасля свае ўзнагароды атрымалі ўдзельнікі праекту «Аўта-Лэдзі»
Канцэрт працягваўся, на сцэну падымаліся энергічныя, маладыя, таленавітыя артысты. Яны дарылі ўсім прысутным свае творчыя нумары.
Пасля канцэрту адбылася святочная дыскатэка пад адкрытым небам.
Са святам, моладзь! Цаніце маладосць, бо гэта самы цудоўны стан і пара ў нашым жыцці.
Аляксей КУЛЕШ.
Фота аўтара.
Отправить комментарий