Сейчас загружается

“Свята вясковай сям’і”. Жыхароў вёскі Сцяпужычы радавалі святочная праграмай

 

22 ліпеня ладзілася свята вёскі Сцяпужычы. Стала добрай магчымасцю сабрацца разам аднавяскоўцам і яшчэ раз пераканацца ў тым, што няма ў свеце больш дарагога кутка, чым той, дзе табе пашчасціла нарадзіцца і жыць.

Людзі, якія нарадзіліся ў адным краі, заўсёды неяк бліжэй адзін да аднаго, заўсёды радней. А ўсё таму, што ў іх ёсць агульнае — тое месца роднай беларускай зямлі, у якой яны нарадзіліся, а гэта дарагога каштуе.

Вяскоўцаў радавалі сваёй творчасцю самадзейныя артысты Даматканавіцкага сельскага Дома культуры і аўтаклуба Клецкага раённага Дома культуры.

Душэўныя песні стваралі цудоўны святочны настрой. Сувеніры ад мясцовага сельвыканкама атрымалі 12 юбіляраў, а таксама самы сталы і малы жыхар вескі. Таксама ў рамках свята прайшоў майстар-клас па аквагрыму, які правяла Марыя і Анастасія Кісель.

Малюнкі на асфальце лепшая забава для дзяцей. Свята працягвалася амаль дзве гадзіны, ўсе жыхары, а іх было на свяце больш чым 70 чалавек, засталіся задаволенымі, словы ўдзячнасці ў адрас мясцовага сельвыканкама, артыстаў, выказала жыхарка вёскі Боган Л.П.

Спонсарамі мерапрыемства выступілі ўраджэнец Сцяпужыч Генадзь Блінец і Шчэпіцкі сельвыканкам. 2023 год - год "Міру і  стварэння", з такім пасылам мы крочым по населеных пунктах сельсавета: Шчэпічы, Жылічы, Сцяпужычы, наступны прыпынак...

Шчэпіцкі сельвыканкам. 

Отправить комментарий

Возможно, пропустили