Кожны год у ноч з 6 на 7 ліпеня па ўсёй Беларусі адзначаецца народнае свята Івана Купала. На Клетчыне Купалле стала добрай традыцыяй, якая збірае не толькі мясцовых жыхароў, але і гасцей. Яны імкнуцца дакрануцца да абрадаў і звычаяў нашых продкаў.
У вячэрнім амфітэатры мерапрыемства адзначылі насычанай канцэртнай праграмай, тэатралізаваным прадстаўленнем, сцэнкамі, конкурсамі і вясёлымі народнымі забавамі, у якіх мясцовыя жыхары прымалі актыўны ўдзел.
Не схаваўся ад смельчакоў і галоўны сімвал Івана Купала - чароўная папараць-кветка. Людзі кажуць, што хто адшукаў гэты казачны дар, прывабіць да сябе поспех на ўвесь год.
Усім астатнім, каму пашанцавала менш, або хто паленаваўся знайсці кветку якая распускаецца толькі раз у год, пасля мерапрыемства чакаў суцяшальны прыз — дыскатэка.
Аляксей КУЛЕШ.
Фота аўтара.
Отправить комментарий