Сейчас загружается

Вам наша прызнанне і нізкі паклон

Халодны кастрычнік адзначаны святам, да якога мае дачыненне кожны чалавек. На Пакровы Прасвятой Багародзіцы мы ўшаноўваем нашых матуль – адзіных і непаўторных, любоў да якіх праносім праз усё жыццё. Звычайна да гэтага свята ў нашым раёне прымяркоўваецца цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных жанчыне-маці.

У адрас жанчын-маці, якія былі запрошаны на святочную праграму з нагоды адкрыцця Тыдня маці ў раённы Цэнтр культуры, прагучала шмат узнёслых, захапляльных, удзячных слоў. Сардэчна павіншаваў і даслаў самыя цёплыя і шчырыя пажаданні моцнага здароўя і светлага жаночага шчасця ўсім маці Клеччыны старшыня раённага выканаўчага камітэта А.С.Бойка:

– Мацярынства – самая  галоўная місія жанчыны, ад якой залежыць будучыня краін і народаў, развіццё ўсёй цывілізацыі, - сказаў Анатолій Сцяпанавіч. -  Напрацягу ўсяго жыцця мы адчуваем непарыўную сувязь з матуляю,  чыя невычэрпная дабрыня і душэўная шчодрасць зберагае ад нягоды, служыць падтрымкай у самых складаных сітуацыях, дорыць веру і надзею. Асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты дзень шматдзетным маці.  Іх на Клеччыне - 205. 27 жыхарак нашага раёна ўзнагрожаны ордэнам Маці, нізкі паклон 22 прыёмным і 18 апякунскім сем’ям.  А.С. Бойка ўзнагародзіў Падзячным пісьмом за прыкладнае выхаванне дзяцей, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з правя­дзеннем Тыдня маці пенсіянерку Н.С.Драцкую, псаломшчыка Свята-Мікалаеўскай царквы аграгарадка Сіняўка Т.В.Кісель, прыёмную маці аддзела адукацыі Клецкага райвыканкама І.А.Лукашук.

На свяце словы асаблівай павагі, прызнання і захаплення гучалі ў адрас жанчын, на долю якіх выпала шмат выпрабаванняў - удзельніц Вялікай Айчыннай вайны, і  маці, чые сыны загінулі, выконваючы свой воінскі абавязак у часы лакальных войнаў. У зале прысутнічалі жанчыны, сыны якіх служаць у арміі. Матулі  Арцёма Кудашкіна пашанцавала больш за іншых.   Арцём за бездакорную службу быў узнагаро­джаны водпускам, які і выкарыстаў для таго, каб прыехаць на малую радзіму і ў час святочнага мерапрыемства падарыць сваёй матулі кветкі. Старшыня райвыканкама А.С.Бойка ўручыў маладому салдату падарунак.

Пакуль заняць свае месцы ў глядзельнай зале, ўдзельнікі свята з цікавасцю пазнаёміліся з выстаўкамі сямейнай творчасці і дзіцячага малюнка «Моя мама лучше всех». З сардэчнымі віншаваннямі і душэўнымі пажаданнямі да прысутных звярнулася і падвяла вынікі выставак старшыня грамадскага аб’яднання «Раённы савет жанчын» Ала Мікалаеўна Мялюк, уручыла кветкі і падарункі іх аўтарам.

Апрача цёплых віншавальных слоў, якіх шмат гучала ў адрас паважаных матуль, са сцэны раённага Цэнтра культуры ліліся прыгожыя лірычныя, кранаючыя душы  песні, былі  і іскрамётныя танцы ў выкананні самадзейных артыстаў РЦК і ДШМ - мастацкіх калектываў і салістаў. У знак удзячнасці за дастаўленыя хвіліны задавальнення аматары мастацкай сама­дзейнасці атрымалі кветкі і салодкасці ад раённага выканаўчага камітэта саюза  жанчын, якія ўручыла А.М.Мялюк.

Мама… У гэтым слове адчуваецца прыгажосць і бязмежная любоў,  пяшчота, самаахвярнасць і міласэрнасць. Жывіце доўга-доўга, нашы дарагія, і будзьце заўсёды здаровымі і шчаслівымі.

Ірына Уласень.

Фота Яўгеніі Семянчук.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили