Сейчас загружается

“Усё пачынаецца з любвi…”

%d1%80%d0%be%d0%bc%d0%b0%d1%88%d0%ba%d0%beКарыстацца роднай мовай у паўсядзённым жыцці – звыклая справа амаль для ўсіх вясковых педагогаў. Але найбольш паэтычная, каларытная і багатая яна, зразумела, калі льецца
з вуснаў чалавека, для якога гаварыць, пісаць і думаць на ёй – гэта жыццёвая пазіцыя. Як напрыклад, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры ДУА "Морацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа".

– Родны край, родная зямля, родная мова – гэта той найкаштоўнейшы скарб народа, тое невычэрпнае багацце, што перадаецца з пакалення ў пакаленне, – гаворыць Алена Мікалаеўна Рамашка. – Таму і стараюся штодня выхоўваць у вучняў пачуццё гонару, павагі, любові да беларускай нацыянальнай культуры.
Мая суразмоўца, як і многія звычайныя, непублічныя людзі не лічыць сябе адметнай, выдатнай, маўляў, яна такая, як і ўсе. Аднак насамрэч я пераканана: педагогу, безумоўна, прыемна ад таго, што сярод яе былых і цяперашніх выхаванцаў ёсць аднадумцы. Гэта тыя вучні, якія пацвярджаюць выдатнае валоданне беларускай мовай на ЦТ і падчас прадметных алімпіяд, а таксама выпускнікі школы, якія сёння самі ўжо выкладаюць родную мову ў розных адукацыйных установах нашай краіны. Няма, канешне, для настаўніка большага задавальнення, чым бачыць вынік сваёй праца. Радуецца душа Алены Мікалаеўны, калі чуе ад сваіх выхаванцаў паўнавартасную, жывую родную мову. А тыя, у сваю чаргу, удзячны настаўніцы, якая валодае вялікім лексічным запасам і заўсёды дэманструе высокі ўзровень культуры мовы, што немагчыма, зразумела, без пастаяннага ўдасканалення і зносін са слоўнікамі, падручнікамі, дапаможнікамі, лепшымі ўзорамі прыгожага пісьменства.
Той, хто ведае Алену Мікалаеўну, найперш адзначае, что гэта чалавек, бясконца ўлюблёны ў сваю Бацькаўшчыну. Яна дбае і пра захаванне матчынай мовы, і ўвогуле культурнай спадчыны беларусаў уцэлым. А.М.Рамашка – кіраўнік школьнага праекта "Патрыятычнае выхаванне вучняў на аснове пошукава-краязнаўчай работы", які існуе і дзейнічае ў суполцы са школьным гісторыка-этнаграфічным музеем "Гісторыя вёскі Морач". Разам з вучнямі збірае і сістэматызуе матэрыял для новых экспазіцый і з задавальненнем праводзіць у музеі ўрокі-экскурсіі. Знаёмячы юных беларусаў з побытам продкаў і знакамітымі людзьмі морацкага краю, натхняе тым самым іх на глыбокае веданне сваіх вытокаў, прапагандуе нацыянальныя каштоўнасці культурнага наследдзя, вучыць жыць у гармоніі з прыгожым. Яна і сама штодня вылучае цеплыню і дабрыню, шчырасць і любоў у адносінах да акружаючых. Нядзіўна, бо калі я спытала ў вопытнага педагога, з якім дэвізам яна крочыць па жыцці, пачула ў адказ:
Пачынаецца ўсё з любві,
А інакш і жыць немагчыма.
Гэтыя лірычныя радкі беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц, як нельга лепш характарызуюць маю суразмоўцу. Пацвярджаюць гэта і выхаванцы Алены Мікалаеўны, якія адзначаюць яе, як добрага, сумленнага, справядлівага настаўніка. Дзеці расказваюць, што заўсёды могуць падзяліцца з ёй сваімі патаемнымі думкамі, што яна ў любой сітуацыі дапаможа знайсці правільнае рашэнне і, калі неабходна, падтрымае. А яшчэ вучням падабаецца, што на ўроках беларускай мовы і літаратуры іх вучаць быць даследчыкамі, вучаць выбіраць сродкі для дасягнення мэты і тэмп работы. "Усе яе заданні і дзеянні, – кажуць юныя марачакі, – накіраваны на тое, каб стварыць атмасферу добразычлівасці, каб кожны з нас, вучняў, адчуў сябе на ўроку, як творца". А.М.Рамашка кіруецца ў сваёй дзейнасці адным з пастулатаў кітайскай філасофіі: "Скажы мне – і я забуду, пакажы мне – і я запомню, зацікаў мяне – і я навучуся." І гэта, як бачна, дае свой плён.

Святлана Орпель.

Фота Яўгеніі Семянчук.

1 комментарий

comments user
Святлана Панамарова, Клецк

Прыемна чытаць такія публікацыі!

Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Отправить комментарий

Возможно, пропустили