Шэсць прэтэндэнтаў на пасаду Прэзідэнта Беларусі падалі ў Цэнтрвыбаркам дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі. Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік. У Цэнтрвыбаркаме знаходзяцца пакеты неабходных для рэгістрацыі дакументаў ад дзеючага Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ад Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Правальскага. Аднак апошні шанцаў на рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў не мае, паколькі ў яго падтрымку не сабрана неабходная колькасць подпісаў. Усе прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду павінны прадаставіць у ЦВК пісьмовую заяву аб згодзе балаціравацца кандыдатам у Прэзідэнты, анкету з біяграфічнымі данымі і дэкларацыю аб даходах і маёмасці (асобы, вылучанай кандыдатам, яго жонкі, паўналетніх блізкіх сваякоў, якія пражываюць з ім сумесна і вядуць агульную гаспадарку). У час цяперашняй выбарчай кампаніі патэнцыяльным кандыдатам будзе дазволена памыліцца на 20 працэнтаў пры падліку сукупнага гадавога даходу і гэта не будзе з'яўляцца падставай для адмовы ў рэгістрацыі.
Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе прыблізна 18 лістапада. Рэальныя шансы стаць кандыдатамі ўпершыню ў Беларусі маюць 10 чалавек.
БелТА.
Отправить комментарий