Нядаўна шахматысты раёна сабраліся на чарговае пасяджэнне клуба «Дэбют». Мерапрыемства прысвячалася святкаванню чарговай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. У напружанай бескампраміснай барацьбе першынство заваяваў Анатолій Цімафеевіч Віткоўскі, запісаўшы на свой рахунак 5 з 6 магчымых ачкоў. Па 4 – набралі шахматысты-аматары Л.А.Дубаўцоў і А.І.Міхайлік, якія ў асабістай сустрэчы адпаведна занялі другое і трэцяе месцы.
Ход спаборніцтваў па справядлівасці, кампетэнтна ацэньваў галоўны суддзя У.Я.Раманаў.
Пераможцы не засталіся без узнагарод. Ім былі ўручаны прызы аддзела па фізічнай культуры,, спорту і турызму райвыканкама.
Ірына Уласень.
Отправить комментарий