Сейчас загружается

Аб выбарах Прэзідэнта, Усебеларускім народным сходзе і многім іншым

ішла размова ў аўторак, 26 кастрычніка, калі на сустрэчу з працоўным калектывам райгаза прыехала ІПГ пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама па пытаннях ЖКГ і будаўніцтва С.С.Сакалоўскім. Аб палітычных кампаніях, што пройдуць у нашай краіне ў гэтым годзе, вяла размову Н.І.Анішчык, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.

З 1 верасня бягучага года ўступілі ў сілу два новыя законы ў сістэме адукацыі. “Закон аб новых правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, на поў­нае вывучэнне якіх даецца тры гады, “Закон аб замежных мовах ў Рэспубліцы Беларусь”, якім прадугледжана павелічэнне колькасці гадзін на вывучанне замежнай мовы і абмежаванне напаўняемасці груп. На гэтым і спынілася ў размове з калектывам райгаза намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Ф.В.Гаўрук. Фаіна Васільеўна нагадала прысутным аб тым, што на сённяшні дзень уяўляе сабою сістэма адукацыі Клецкага раёна (22 сярэднія школы, агульнаадукацыйны раённы ліцэй, 14 дашкольных уста­ноў), аб колькасці вучняў (3566) і дашкольнікаў (882 дзіцяці), аб магчымым пашырэнні дашкольных устаноў у горадзе ў сувязі з павелічэннем колькасці дзяцей гэтага ўзросту.

У жыцці кожнага з нас бываюць моманты, калі вырашыць нейкія пытанні ўласнымі сіламі становіцца складана. Тычыцца гэта можа і фізічнага стану чалавека, маральнага і матэрыяльнага боку. Зараз ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама працуюць чатыры аддзелы, супрацоўнікі якіх і займаюцца вырашэннем надзённых пытанняў грама­дзян. Аб гэтым нагадала ў час правядзення сустрэчы ІПГ з калектывам райгаза Н.І.Масейчык, начальнік аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. У прыватнасці, Ніна Іванаўна звярнула ўвагу на магчымасць атрымання адраснай дзяржаўнай дапамогі сем’ям, сярэднедушавы даход на аднога члена ў якіх не перавышае бюджэту пражытачнага мінімуму (новы бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 лістапада 2010 года па 31 студзеня 2011 года складае 283 тыс. 50 рублёў).

Шэраг пытанняў закранулі ў сваіх выступленнях А.А.Тупальскі, начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, і В.М.Якубоўская, начальнік аддзела па справах моладзі. Падводзячы вынікі сустрэчы, кіраўнік ІПГ намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях ЖКГ і будаўніцтва Сяргей Станіслававіч Сакалоўскі заўважыў, што сёння ў нашым раёне для моладзі ствараюцца ўсе належныя ўмовы як у плане рабочых месцаў, так і атрымання жылля. У ходзе сустрэчы былі дадзены адказы на хвалюючыя калектыў пытанні, а тыя, якія патрабуюць больш дэталёвага разгляду, узяты на кантроль.

Валянціна Сянкевіч, член ІПГ.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили