Сейчас загружается

Аргкамітэт разгледзеў ход падрыхтоўкі да IV Усебеларускага народнага сходу

Арганізацыйныя пытанні па правя­дзенні IV Усебеларускага народнага сходу разгледжаны 24 лістапада на пася­джэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню IV Усебеларускага народнага сходу.

Пасяджэнне прайшло пад старшынствам Прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага і кіраўніка Адміністрацыі Прэзі­дэнта Уладзіміра Макея. У прыватнасці, на пасяджэнні абмеркаваны пытанні гатоўнасці да мерапрыемства Палаца Рэспублікі, мастацкага афармлення Мінска, Кастрычніцкай плошчы, асноўных магістралей горада і пад’язных дарог да яго. Таксама разгледжана пытанне аб ахове грамадскага парадку ў сталіцы ў дзень правядзення IV Усебеларускага народнага сходу. На пасяджэнні заслухана інфармацыя старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб гатоўнасці дэлегацый да ўдзелу ў рабоце сходу.

IV Усебеларускі народны сход прой­дзе ў Мінску 6-7 снежня. Ён склікаецца з мэтай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканаміч­нага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. У сходзе прымуць удзел 2,5 тыс. чалавек.

БелТА.

Отправить комментарий