Нават на кароткі час нельга ўявіць наша жыццё без выкарыстання электраэнергіі. Яна – універсальны і надзейны памочнік на вытворчасці і ў быце. Энергетыкі дзень і ноч працуюць дзеля дабрабыту нашай краіны, забяспечваючы бесперабойнае харчаванне ўсіх электрапрыбораў, асвятленне жылых дамоў і работу прадпрыемстваў.
Для таго, каб менавіта так было заўсёды, не шкадуе працоўных намаганняў калектыў ТАА “Клецкі энергасэрвіс”, у склад якога ўваходзіць 38 чалавек. Пераважнай большасці працуючых уласцівы высокі прафесіяналізм, невычарпальная энергія і адказнасць за даручаны ўчастак работы. Усё гэта адбілася на паспяховым дасягненні вытворчых паказчыкаў. У прыватнасці, з пачатку года аб’ём выкананых работ склаў 1 млрд. 680 млн. рублёў. За прыведзенай лічбай – напружаная штодзённая праца, кіламетры пракладзеных сетак, электрамантажы на прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна, школах, установах медыцыны, культуры і інш. Работы ў калектыва сёлета больш чым дастаткова. Спецыялісты Клецкага энергасэрвіса вялі электрамантажныя работы ў 63 аднакватэрных жылых дамах раёна і ў 24-кватэрным сацыяльным доме г.Клецка, працавалі на ферме СВК “Грыцэвічы”, будавалі вонкавыя і ўнутраныя электрычныя сеткі на КЗС гэтага сельгаскааператыва і СВК “Морач”. Многа зрабілі для аграгарадкоў.
- У гэтым годзе наш калектыў быў задзейнічаны літаральна на ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна, на ААТ “Клецкі камбікормавы завод”, - зазначыў у час размовы дырэктар ТАА “Клецкі энергасэрвіс” І.І.Прышчэпа. – Нягле¬дзячы на халоднае, марознае надвор’е, не заціхаюць работы і цяпер. На 80-кватэрным доме ЖБК у Клецку пракладзена 7 кіламетраў кабелю. Вядзецца капітальны рамонт электраўстановак у СВК “Агракамбінат “Клецкі”. Апрача Клецкага, сёлета працавалі на тэрыторыях яшчэ трох раёнаў – Дзяржынскага, Нясвіжскага і Ляхавіцкага.
Зладжанай выніковай рабоце ў многім садзейнічае добра развітая матэрыяльна-тэхнічная база, якая пастаянна абнаўляецца і папаўняецца тэхнікай. Вось і сёлета набыты аўтамабіль ЗІЛ-131 для падвозу рабочых да аб’ектаў.
Але Іван Іванавіч Прышчэпа на першае месца ставіць не тэх¬нічную аснашчанасць, а майстэрства калектыву, арганізацыю працы. Кіраўнікамі брыгад з’яўляюцца людзі, якія ўмела і граматна наладжваюць вытворчыя працэсы, прафесіянальна выконваюць свае абавязкі. У першую чаргу гэта адносіцца да ветэрана Івана Іванавіча Жучкі, настаўніка не аднаго пакалення электраманцёраў, і Мікалая Юльянавіча Шкуцькі, які адпрацаваў у ТАА “Клецкі энергасэрвіс” больш за 10 гадоў. Іх падначаленым уласцівы веданне справы, дысцыплінаванасць і якаснае выкананне сваіх абавязкаў. З вялікай адказнасцю адносіц¬ца да сваёй работы і па¬трабавальны да сябе Аляксандр Іванавіч Бадура, які ў арганізацыі займаецца пытаннямі забеспячэння. Апраўдваюць ускладзены на іх давер старэйшых таварышаў і кіраўніцтва брыгадзір Сяргей Міхайлавіч Даўшка, які сёлета закончыў Беларускі агратэхніч¬ны ўніверсітэт, электраманцёры Віталій Валянцінавіч Рубанік і Андрэй Віктаравіч Кулік – студэнты-завочнікі гэтай жа навучальнай установы, Алег Іванавіч Аляксейчык.
Сваё прафесійнае свята калектыў ТАА “Клецкі энергасэрвіс” сустракае з добрым настроем, не сумняваючыся ў тым, што і ў далейшым будзе нарошч¬ваць аб’ём работ і аказваемых паслуг, а значыць, тым самым павышаць ўзровень жыцця лю¬дзей. У студзені гэтай арганізацыі споўніцца ўсяго 35 гадоў. Гэта – час росквіту і ўдасканалення як для энергасэрвісу, так і для лю¬дзей, якія працуюць там.
Ірына Уласень.
На здымку: электрамантажныя работы вядуць М.Ю.Шкуцька і В.В.Рубанік.
Фота Яўгеніі Семянчук.
Отправить комментарий