Сейчас загружается

Клецк посетил Министр образования Сергей Маскевич

Такую задачу ставіць перад кіраўнікамі ўсіх маштабаў Прэзідэнт нашай краіны. На думку Аляксандра Лукашэнкі, пабудаваць моцную развітую дзяржаву можна толькі ў тым выпадку, калі дакладна вядомыя інтарэсы і прыярытэты ўсіх слаёў насельніцтва. Тады краіна будзе сапраўды для народа. Для паспяховага дасягнення гэтай мэты, перакананы Кіраўнік дзяржавы, патрэбна пастаянна знаходзіцца ў цесным кантакце з людзьмі, прынамсі, наведваючы рэгіёны.

19 красавіка, сустрэўся з жыхарамі Клеччыны Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч. У прыватнасці, у рамках дня інфармавання насельніцтва ён пабываў ва ўстанове адукацыі “Даматканавіцкая ДАСШ”, дзе была запланавана сустрэча высокапастаўленай асобы з вяскоўцамі. Але напачатку, як і належыць, Міністр разам з начальнікам абласнога ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таісіяй Данілевіч пазнаёміўся са школай. Прэзентацыю яе правёў дырэктар адукацыйнай установы – К.А.Камінскі. Канстанцін Анатольевіч далажыў аб асноўных накірунках развіцця Даматканавіцкай ДАСШ, падрабязна спыніўся на метадах павышэння якасці навучання і выхавання асобы дзіцяці ва ўмовах устойлівага развіцця. Падчас гутаркі з адміністрацыяй наведанай установы Сяргей Аляксандравіч пацікавіўся работай па ўзаемадзеянні з сем’ямі навучэнцаў, рэзультатыўнасцю працы ў гэтым накірунку, падкрэсліваючы, што сям’я – гэта асноўны падмурак кожнай асобы і грамадства ў цэлым, і ад таго, наколькі цёпла дзіця будзе ставіцца да сваіх бацькоў (а тыя, у сваю чаргу, да малых), наколькі яно будзе цаніць і захоўваць сямейныя традыцыі, настолькі паважлівым і адданым у адносінах да Радзімы вырасце чалавек.
– На станаўленне асобы і месца чалавека ў грамадстве ўздзейнічае мноства фактараў, аднак у іх шэрагу сям’я, адукацыя і выхаванне, бадай, найважнейшыя, – засяродзіў увагу Міністр адукацыі, гаворачы аб прынцыпах работы, на якіх павінна грунтавацца дзейнасць любой адукацыйнай установы краіны.
Як вядома, сістэма адукацыі – адна з найбольш буйных галін эканомікі. Сёння асноўны яе накірунак – гэта пабудова “адукацыі праз усё жыццё”. Сучасная школа павінна падрыхтаваць выпускнікоў, здольных жыць і працаваць у адкрытай інфармацыйнай прасторы. Гэта значыць, ім неабходна ўмець свабодна арыентавацца ў новых кампьтарных і інавацыйных тэхналогіях. Каб растлумачыць вучням, для чаго яны патрэбныя ў наш час, галоўны педагог краіны (вучоны-фізік) даў урок у выпускным класе Даматканавіцкай ДАСШ па тэме: “Што такое нанатэхналогіі і ў чым іх карысць”.
Далей, як і планавалася, Сяргей Аляксандравіч правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Улічваючы спецыфіку дзейнасці госця, вяскоўцы звярталіся да яго з уласнымі прапановамі і праблемамі. Так, маці былой вучаніцы школы пацікавілася, чаму выпускнікі ВНУ, якія праходзілі навучанне на платнай аснове, але атрымалі рабочае месца па размеркаванні, не класіфікуюцца як маладыя спецыялісты і тым самым губляюць права карыстацца дзяржаўнымі льготамі. Педагагічны работнік школы звярнулася да Міністра адукацыі з просьбай перагледзець нарматыў напаўняльнасці груп з падоўжаным днём у вясковых школах, бо праблема гэта, па яе словах, актуальна для многіх адукацыйных устаноў раёна: класы малакамплектныя і набраць неабходную для адкрыцця групы колькасць дзяцей не ўяўляецца магчымым, хаця ў гэтым ёсць вялікая зацікаўленасць з боку бацькоў. Разам з тым, хвалявалі бацькоў умовы атрымання вышэйшай адукацыі ў будучым, у прыватнасці, пытанне, ці не плануецца скарачаць колькасць месцаў на бюджэтную форму навучання.
Рабочы візіт Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь на Клеччыну прайшоў плённа і прадукцыйна. Асабліва для вяскоўцаў. У рабят назаўсёды застанецца памяць пра “міністэрскі” ўрок, у іх бацькоў – задаволенасць ад сустрэчы і перакананасць у тым, што адукацыя і надалей будзе ў ліку асноўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі Беларусі, а павышэнне якасці на ўсіх узроўнях навучання і выхавання моладзі – самай галоўнай задачай сістэмы адукацыі. Аб чым і гаварыў Сяргей Маскевіч, адказваючы на пытанні людзей.

Святлана Орпель.
Фота Юрыя Мысліцкага.

Previous post

Приём граждан в Клецке провели заместитель генерального прокурора Республики Беларусь Александр Михайлович Лашин и начальник управления надзора за процессуальной деятельностью органов внутренних дел и государственного пожарного надзора Александр Викторович Сирош

Next post

Пресс-конференция редакции газеты «Да новых перамог» с главными специалистами РУ «Клецкрайгаз»

Отправить комментарий

Возможно, пропустили