Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
23 мая 2011 г. №209
Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь
За высокія дасягненні ў вытворчай і сацыяльна-культурнай сферах, значны асабісты ўклад у выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі ў 2006–2010 гадах:
1. Узнагародзіць: ордэнам Айчыны ІІ ступені – Ашэйчыка М.З. – генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Будтрэст №3 ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі», г.Салігорск; Жука Я.І. – наладчыка аўтаматаў і паўаўтаматаў цэха гідратрансмісіі адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі аўтамабільны завод», г.Жодзіна; Пакрышкіна У.І. – генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Пеленг», г.Мінск; ордэнам Айчыны III ступені – Біончыка В.І. – старшыню сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Атраднае-агра», Любанскі раён; Гіля М.М. – дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «МПМК-198», г.Лагойск; ордэнам Пашаны – Вайнілку А.М. – дырэктара дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Мядзельскае ПМС»; Хмыля А.А. – прарэктара па вучэбнай рабоце і сацыяльных пытаннях установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі»; Цюцюнова А.Д. – генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Керамін», г.Мінск; медалём «За працоўныя заслугі» – Акуневіч Я.С. – урача-педыятра (загадчыка) педыятрычнага аддзялення паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Старадарожская цэнтральная раённая бальніца»; Варанкова Ю.І. – дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Упраўленне механізацыі №88», г.Мінск; Варобіна П.В. – станочніка дрэваапрацоўчых станкоў машынна-фанеравальнага цэха закрытага акцыянернага таварыства «Маладзечнамэбля»; Гісіча У.М. – урача хуткай медыцынскай дапамогі (выязной педыятрычнай брыгады) станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ўстановы аховы здароўя «Маладзечанская цэнтральная раённая бальніца»; Громаву Г.П. – пашыўшчыка вырабаў цэха №3 адкрытага акцыянернага таварыства «Галантэя», г.Мінск; Дакуку М.І. – начальніка Барысаўскага цэха рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «МИНСКВТОРМЕТ»; Зуб Г.П. – швачку швейнага цэха №1 адкрытага акцыянернага таварыства «Світанак», г.Жодзіна; Казлоўскага У.С. – вядучага інжынера-канструктара інструментальнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік»; Каспяровіча В.П. – дзяжурнага электраслесара па рамонту абсталявання падземнага горна-мантажнага ўчастка рудніка чацвёртага рудаўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій», г.Салігорск; Кастраміну Л.Г. (на здымку) – кандытара кандытарскага цэха прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Клецкі вытворча-харчовы завод»; Любецкага У.П. – вядучага інжынера-канструктара адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі аўтамабільны завод» вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ»; Сакалоўскую Л.К. – намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання»; Хартановіч Т.М. – апаратчыка варкі адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі цукроварафінадны камбінат».
Отправить комментарий