Сейчас загружается

Каб злачынстваў было менш

На мінулым тыдні ў раённым Савеце дэпутатаў адбылася вучоба старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў, у ходзе якой была раскрыта вельмі важная на сённяшні дзень праблема – сумесная работа сельскіх Саветаў дэпутатаў, арганізацый, грамадскіх фарміраванняў па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў у рамках Закона Рэспублікі Беларусь ад 10.11.2008г. № 453-3 “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”. З трывожнай інфармацыяй, якая прымушае задумацца над неабходнасцю не фармальна адносіцца да прафілактыкі, выступіў пракурор раёна В.В.Карабко. Якая ў гэтым роля добраахвотных дружын, наколькі яны з ёю спраўляюцца і ці кожны, ўдастоены звання дружынніка, апраўдвае яго, паведаміў начальнік аддзела аховы правапарадку Клецкага РАУС С.А.Масько. Вопытам работы савета грамадскага парадку падзялілася сакратар Чырваназоркаўскага сельвыканкама Н.А.Канановіч. Над чым працуе раённая камісія па барацьбе з п’янствам і на чыю падтрымку разлічвае, расказала намеснік старшыні камісіі Л.П.Драчынская. К.В.Канановіч, сакратар РК ГА “БРСМ”, А.М.Мелюк, старшыня жансавета раёна, Л.А.Асмалоўская, прафсаюзны лідар працоўнага калектыву СВУ “Шчэпічы” ААП "Клецкі камбікормавы завод", прывялі прыклады работы сваіх арганізацый па абмяркоўваемаму пытанню. На магчымасць падмацаваць здароўе ў санаторыях і правесці водпуск у дамах адпачынку звярнула ўвагу галоўны спецыяліст ПМАУРЦ па аздараўленні санаторна-курортным лячэнні райвыканкама Н.У.Сянькоўская.

У вучобе прымалі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў С.У.Чакун і намеснік старшыні райвыканкама М.М.Мацуль.

Жанна Гардзіевіч.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили