У рамках акцыі “Беларусь у маім сэрцы” на базе Янавіцкага ясляў-сада прайшла гадзіна патрыятычнага выхавання, падчас якой педагогі арганізавалі з выхаванцамі старэйшай групы мастацкую дзейнасць па стварэнні флага Рэспублікі Беларусь з прыроднага матэрыялу.
Выхаванцы з кветак выклалі галоўны сімвал нашай краіны. Кожнае дзіця ўнесла асабісты ўклад у стварэнне кампазіцыі. У імкненні дакладна перадаць адпаведную гаму галоўнага дзяржаўнага атрыбута беларусаў хлопчыкі і дзяўчынкі разам з педагогамі старанна падбіралі расліны пэўнага колеру.
Падчас творчай дзейнасці маленькія грамадзяне замацавалі веды аб сімволіцы Рэспублікі Беларусь. Дзеці разважалі над тым, чаму Радзіму называюць маці і чаму яна з’яўляецца галоўнай каштоўнасцю народа, чаму яе патрэбна любіць і шанаваць.
Магчыма, не ўсе пачутыя тлумачэнні пакуль зразумелыя дзятве, але калі пачаць фарміраваць грамадзянскую самасвядомасць з малых год,
гаварыць з будучым пакаленнем на патрыятычныя тэмы, вучыць адрозніваць добрае ад непрыстойнага, кіравацца сваім розумам і ствараць каштоўнасці сваімі рукамі, жыць сумленна, з цвёрдай грамадскай думкай, тады мы з гонарам будзем "людзьмі звайцца"!
Святлана Орпель.
Фота прадстаўлена ДУА "Янавіцкі яслі-сад Клецкая раёна".
Отправить комментарий