Сейчас загружается

В Клецком районе чествуют 100-летних жителей

Доўгажыхарка пражыла нялёгкае жыццё. Нарадзілася ў суседняй з Зубкамі вёсцы Палаўковічы і назаўжды засталася вернай роднай зямлі. У лёсе жанчыны было ўсё, што ўласціва яе пакаленню: цяжкае дзяцінства ў сям’і, дзе акрамя яе яшчэ выхоўвалася 9 дзяцей, бесперапынная – ад світання да заходу сонца – праца ў сельскай гаспадарцы, абпаленая вайной маладосць і толькі-толькі пачатае няўдалае жаночае шчасце. Найвялікшым падарункам лёсу стала вяртанне мужа, прайшоўшага Вялікую Айчынную вайну, дамоў. Разам з Яўгенам Ніканоравічам яны пабудавалі дом, завялі вялікую гаспадарку, цешыліся асабістаму шчасцю. Вось толькі Бог не даў ім дзяцей. Але не пакідалі адзін на адзін з цяжкасцямі сваякі і пляменнікі.
Прырода надзяліла Надзею Міронаўну незвычайнай здольнасцю пераадольваць узнікаючыя ў жыцці праблемы. У час станаўлення народнай гаспадаркі ёй даводзілася, да сёмага поту, працаваць у грамадскай гаспадарцы – у паляводстве, шчыраваць ва ўласнай, а ў доўгія зімовыя вечары рукі жанчыны цягнуліся да рукадзелля. 20 гадоў таму назад памёр муж Надзеі Міронаўны, і цяпер яна жыве адна. Але не адчувае сябе адзінокай. Сям’я адной з пляменніц – Г.Х.Гурнік – стала для старой жанчыны роднай. Галіна Харытонаўна кожны дзень спяшаецца да цётачкі: прыносіць прадукты, гатуе ежу, прыбірае ў хаце, а на зіму забірае Надзею Міронаўну да сябе. Пастаянна цікавяцца яе жыццём і здароўем унучкі Марына і Таццяна – дочкі Г.Х.Гурнік. Сама доўгажыхарка вельмі любіць і пястуе ўнука пляменніцы маленькага Арцёмку і радуецца, калі ў чарговы раз бачыць яго. Наогул, Надзея Міронаўна, нягледзячы на свой шаноўны ўзрост, праяўляе цікавасць да навакольнага жыцця. Вось толькі дрэнны слых стварае для яе праблемы і перашкаджае быць у гушчыні падзей.
Нарадзіўшыся ў 1911 годзе, Н.М.Жук выпала шчасце пражыць амаль усё мінулае стагоддзе і размяняць другое дзесяцігоддзе бягучага. Няхай гэты адметны юбілей падоўжыць яе даўгалецце, падорыць здароўе, прынясе радасныя хвіліны ад жыцця і акружаючых яе людзей.

Ірына Уласень.
Фота Яўгеніі Семянчук.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили