Сейчас загружается

Не піць і работай даражыць

Кожны чалавек сам вырашае для сябе дылему: піць -- не піць. Ужываць алкагольныя напоі дома, у грамадскіх месцах ці на рабоце? І як да гэтага будуць ставіцца сям'я, калегі па працы: не заўважаць, праігнаруюць ці прымуць адпаведныя адміністрацыйныя меры? Тым, хто працуе ў філіяле КУП "Мінскаблдарбуд"-ДРБУ-212", не даводзіцца вырашаць гэту дылему. Калектыў упэўнены: не піць і работай даражыць. Мы пацікавіліся ў інспектара па кадрах прадпрыемства Галіны Уладзіміраўны Валодзька, якія прымаюцца меры па барацьбе з п'янствам у адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны", і як наладжана барацьба з парушальнікамі працоўнай і вытворчай дысцыпліны?

- У Дырэктыве № 1 гаворыцца, што адной з прычын надзвычайных сітуацый і парушэнняў працоўнай дысцыпліны, вытворчага траўматызму  і дарожна-транспартных здарэнняў з'яўляецца п'янства. У дакуменце прыводзяцца недапушчальныя прыклады гэтай негатыўнай з'явы. На нашым прадпрыемстве распрацавана палажэнне камісіі па барацьбе з п'янствам і алкагалізмам. Штогод абнаўляецца план работы.

- Якія асноўныя меры ён прадугледжвае?

- Камісія па барацьбе з п'янствам і алкагалізмам распрацоўвае мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці выхаваўчай работы калектыву. Вядзецца ўлік асоб, якія злоўжываюць алкаголем. На кожнай вытворчай нарадзе заслухоўваюцца кіраўнікі структурных падраздзяленняў, якія не праводзяць выхаваўчай работы з парушальнікамі працоўнай дысцыпліны і не прымаюць неабходных мераў па папярэджванні падобных фактаў. Для выкарыстання палажэнняў Дырэктывы мы аб'ядналі намаганні прафсаюзнага камітэта, ідэалагічнага актыву. У барацьбе з п'яніцамі, парушальнікамі працоўнай і вытворчай дысцыпліны ніхто не застаецца раўнадушным. Гэта – асноўная ўмова, якая дапамагае выправіць становішча. Але пры гэтым заўсёды памятаем, што разавымі мерамі тут не абысціся.

- Аднак, згадзіцеся, ГалінаУладзіміраўна, што мірыцца з п'янствам на рабочых месцах – сабе даражэй. Як на практыцы выяўляеце аматараў алкаголю?

- Кожны дзень у дыспетчарскай прадпрыемства,  ДРП "Логнавічы",  будаўнічай брыгадзе і на асфальтава-бетоннай базе праводзіцца перадрэйсавы агляд ўсіх вадзіцеляў і трактарыстаў, і выбарачна – у канцы рабочай змены. Калі раптам штосьці заўважана, паведамляецца дырэктару А.І.Буката. Анатоль Іванавіч на вытворчай нарадзе выносіць сур'ёзнае папярэджванне тым кіраўнікам падраздзяленняў, якія не вядуць неабходнай барацьбы з п'янствам і не прымаюць дакладных мер па недапушчэнню падобных фактаў. Хачу зазначыць, што ў нашым калектыве няма асоб, якія злоўжываюць алкаголем. Але бывае іншы раз, што чалавек прыходзіць на работу з астаткавым алкагольным сіндромам пасля ўчарашняга святкавання дня нараджэння, вяселля, іншых урачыстасцей. Так, у мінулым годзе па гэтай прычыне адзін працаўнік быў выяўлены не зусім цвярозым пры праходжанні "алкатэсту", які зафіксаваў у яго 1,39 праміле. Давялося развітацца з такім работнікам.

- Якім чынам задзейнічаны ў выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 1 грамадскія фарміраванні?

- На нашым прадпрыемстве ў выкананні патрабаванняў названага дакумента важнае месца адводзіцца таварыскаму суду, савету прафілактыкі. На іх паседжаннях разглядаюцца паведамленні з суда і міліцыі, выпадкі адсутнасці на працы без уважлівай прычыны, выносяцца рашэнні членам калектыву ўзмацніць кантроль за паводзінамі канкрэтнага супрацоўніка на рабоце і ў быце. Гэтыя меры выхаваўчага характару прыносяць станоўчыя вынікі. Магчыма таму і рэдкія ў  нашым калектыве  выпадкі парушэнняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны і не прыжываюцца аматары выпіць.

Гутарыла Ірына Уласень.

Отправить комментарий

Возможно, пропустили