У нашага выдання ёсць даўнія прыхільнікі, якія не парываюць з ім сувязей ужо не адзін дзесятак гадоў, і тыя, хто толькі марыць завязаць цеснае сяброўства. Для гараджан, якія за паўсядзённымі вясновымі клопатамі не паспелі своечасова афіцыйна замацаваць такія адносіны з “раёнкай” на другі квартал бягучага года нагадваем, што зрабіць гэта можна ў любы час у рэдакцыі газеты і яе распаўсюджвальніка, каб наступны свежы нумар убачыць у сваёй паштовай скрынцы ўжо заўтра. Звяртайцеся да нас, і вы пераканаецеся, што падпіска сёння на заўтра – гэта рэальнасць. Заставайцеся з намі!
Отправить комментарий