Сейчас загружается

Дэпутат Людміла Ніжэвіч павіншавала кляччан з Днём Незалежнасці

Паважаныя жыхары клецкага краю!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

3 ліпеня – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Веліч гэтай даты, а таксама бяспрыкладны подзвіг народа ніколі не згасне ў гістарычнай памяці. Гэта свята працята пачуццём гонару за сваю краіну і бязмежнай удзячнасцю тым, хто не шкадуючы ўласнага жыцця, абараніў незалежнасць нашай Радзімы. 3 ліпеня зяўляецца сімвалам міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, павагі традыцый, пераемнасці пакаленняў, адзінства беларускага грамадства.

Мы ганарымся багатай спадчынай беларускага народа, які здолеў зберагчы ўсё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля нашай будучыні. Цяпер перад грамадствам паўсталі новыя задачы, залогам ажыццяўлення якіх зяўляецца стваральная праца кожнага з нас.

Жадаю ўсім міру, дабра, шчасця, спакою і дабрабыту ў кожнай сямі. Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй і новымі дасягненнямі!

Людміла Ніжэвіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Отправить комментарий

Возможно, пропустили